Паглыблены тэматычны курс па Правах чалавека
3 cесіі (кастрычнік - снежань 2022)
анлайн, афлайн (Літва)
Беларуская Праваабарончая школа аб'яўляе набор на Паглыблены тэматычны курс па Правах чалавека!


Пра праграму курса
Праграма курса складаецца з 3 сесій, на якіх разглядаюцца асноўныя тэарэтычныя моманты Правоў чалавека, а таксама прапрацоўваюцца практычныя навыкі і soft skills.

Курс накіраваны на паглыбленне матываванымі маладымі людзьмі ведаў у галіне правоў чалавека, актывізацыю іх практычнага прымянення ў праваабарончай і грамадскай сферах.

Курс разлічаны на 3 месяцы (кастрычнік – снежань 2022 года), навучанне будзе адбывацца ў змяшаным фармаце: анлайн і афлайн сесіі з вывучэннем навучальных матэрыялаў і праходжаннем тэставання.


Да ўдзелу запрашаецца беларуская моладзь (18 - 39 год, пры наяўнасці высокай матывацыі і рэкамендацый узроставыя межы могуць быць пашырыныя) незалежна ад месца актуальнага знаходжання.


Працоўныя мовы ўсіх актыўнасцяў: беларуская і руская.

Выкладчыкі_цы праграмы – прадстаўнікі_цы вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты_кі ў галіне правоў чалавека і права.


Ад удзельнікаў_ц будзе патрабавацца прысутнасць на ўсіх сесіях, у сувязі з чым арганізатары_кі просяць прэтэндэнтаў_к уважліва прааналізаваць і ацаніць свае магчымасці паўнавартаснага ўдзелу ў праграме.

Дэдлайн падачы заявак: 26 верасня, 18:00 (час па Мінску).
Графік праграмы Паглыбленага тэматычнага курса:
1
Анлайн-сесія (3 - 16 кастрычніка 2022)
Сесія будзе складацца з шэрагу вебінараў (інтэрактыўных лекцый) і факультатыўных нефармальных сустрэч.

Пасля гэтай сесіі будзе праведзена тэставанне ведаў і разумення канцэпцыі правоў чалавека, па выніках якога будзе сфармавана група для працягу навучання на афлайн-сесіі Паглыбленага тэматычнага курса.
2
Афлайн-сесія (лістапад 2022)
Сесія будзе адбывацца на працягу 5 дзён у Літве (дакладныя месца і даты стануць вядомы ўдзельнікам_цам, якія пройдуць адбор). Арганізатарамі_камі можа быць аказана падтрымка ў атрыманні візы для ўдзелу ў праграме.

Праграма месціць тэматычныя воркшопы з выкарыстаннем інтэрактыўных методык (ларпы, форум-тэатр, "The World Cafe" і інш). Прадугледжаны нефармальныя актыўнасці і сустрэчы з практыкамі абароны і адвакацыі правоў чалавека.

Удзел у праграме і навучальныя матэрыялы бясплатныя. Арганізатары_кі забяспечваюць даезд да месца правядзення, пражыванне, харчаванне.

3
Анлайн-сесія (снежань 2022)
Падчас заключнай анлайн-сесіі будуць разгледжаны практычныя пытанні пра тое, як рабіць ініцыятывы больш заўважнымі і ўстойлівымі.
Асноўныя адукацыйныя блокі праграмы
Арганізатары_кі імкнуцца да гнуткасці праграмы, таму па запытах асобныя блокі могуць быць дапоўнены / зменены.
  • Механізмы абароны правоў чалавека на нацыянальным і міжнародным узроўнях: тэорыя і практыка.
  • Правы чалавека ў Беларусі. Агляд і аналіз актуальнага стану правоў чалавека.
  • Права на выказванне меркавання. Свабода слова і Мова варожасці.
  • Права на неўмяшальніцтва ў прыватнае і сямейнае жыццё. Інфармацыйная і фізічная бяспека.
  • Права на жыцце, свабода ад катаванняў, жорсткага, бесчалавечага або зневажальнага годнасць абыходжання i пакарання. Дакументаванне катаванняў.
  • Практычныя аспекты зваротаў ў міжнародныя органы, у тым ліку ў Камітэт ААН па правах чалавека.
  • Аспекты абароны правоў і інтарэсаў уразлівых груп (жанчыны, дзеці, ЛГБТК+ супольнасць, моладзь, людзі з інваліднасцю і інш.)
  • Пабудова стратэгічных дзеянняў у абарону правоў чалавека і грамадскіх інтарэсаў.
  • Міжнароднае гуманітарнае права.
  • Смяротнае пакаранне ў Беларусі і аспекты абаліцыянісцкага руху ў свеце.
  • Прасоўванне і праца з устойлівасцю ініцыятываў у абарону правоў чалавека і грамадскіх інтарэсаў.
  • Іншыя тэмы і тэматыкі, звязаныя з правамі чалавека і грамадскімі інтарэсамі, актуальныя для сучаснай Беларусі.
Гэты курс будзе цікавы тым, хто
Мае базавыя веды ў сферы Правоў чалавека
Калі вы прайшлі акадэмічны курс па Правах чалавека альбо навучаліся на праграмах нефармальнай адукацыі, смела падавайцеся!

*асаблівая ўвага будзе надавацца заяўкам, атрыманым ад выпускнікоў_ц адукацыйных праграм Беларускай Праваабарончай школы
Хоча паглыбляцца як у тэарэтычную, так і ў практычную сферу Правоў чалавека
Важна: курс накіраваны на актывізацыю ведаў у сферы Правоў чалавека ў дзеянні.
Гатовы да актыўнага навучання
Усе сесіі разумеюць пад сабой актыўнае ўключэнне ў навучанне праз інтэрактыўныя методыкі нефармальнай адукацыі.
ВОДГУКІ ВЫПУСКНІКОЎ_Ц КУРСА
Я очень рада, что попала на этот курс. Спустя какое-то время я заметила, что оцениваю информацию более критически и осознанно. Учиться было интересно и комфортно, а полученные знания оказались очень актуальными и применимыми. Спасибо!
Ульяна Няўзорава
Выпускніца набору 2019 году
Паглыблены курс даў мне найперш за ўсё шмат разумення рэчаіснасці. Як дзяржаўныя органы адказваюць на скаргі праваабаронцаў? Што ў гэтых адказах? Нарэшце, дзякуючы ведам, атрыманым падчас курса, я асмялела і накіравала сваю першую ў жыцці скаргу — і о дзіва, вынік быў такі, як прагназавалі праваабаронцы! Але няма часу сумаваць з гэтай нагоды — трэба працягваць змяняць нашу беларускую рэчаіснасць — і рабіць гэта менавіта прававымі метадамі. А як, калі ты звычайны чалавек? Паглыблены курс дае вялікі падмурак: ведаў, уменняў, настроенасці — такога вы нідзе не атрымаеце!
Кацярына А.
Выпускніца набору 2019 году
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website