"Тэрыторыя Правоў"
Уводны 3-дзённы курс па Правах чалавека ад Беларускай Праваабарончай школы
Уводны курс па Правах чалавека, дзе цягам 3 дзён ты даведаешся, што такое Правы чалавека, роўнасць і недыскрымінацыя, а таксама пра Дзеянні ў абарону грамадскіх інтарэсаў і Правоў чалавека.
1
Прыём заявак
19 - 30.10.2022
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 30.10.2022 (нядзеля) уключна ад ахвотных незалежна ад месца цякучага пражывання і ўзросту.

❗️ Арганізатары_кі не аказваюць візавай падтрымкі.
2
Уводны курс па правах чалавека (Літва),
11 - 13.11.2022
Навучанне плануецца ў афлайн-фармаце ў Літве і разумее пад сабой актыўны ўдзел на ўсіх адукацыйных блоках 11 - 13 лістапада 2022. Калі ласка, улічвайце гэту акалічнасць пры падачы заяўкі.

❗️ Арганізатары_кі забяспечваюць трансфер, пражыванне і харчаванне на працягу праграмы.
3
Міжнародная школа па правах чалавека (Грузія),
19 - 25.12.2022
Пры паспяховым заканчэнні Уводнага курса па правах чалавека ў выпускнікоў_ц будзе магчымасць прыняць у конкурсе на ўдзел у Міжнароднай школе па правах чалавека ў Грузіі (19 - 25 снежня), якая ладзіцца сумесна з ініцыятывай Frame.
Што цябе чакае на курсе
Тэарэтычная частка
На трэнінгу мы перш за ўсё будзем гутарыць пра канцэпцыю Правоў чалавека, яе філасофію, асноўныя катэгорыі і паняцці. Абмяркуем падыходы і актуальныя выклікі, закладзем падмурак для далейшага навучання і ўласных дзеянняў у абарону грамадскіх інтарэсаў ды Правоў чалавека.
Актыўныя практыкаванні
Мы за тое, каб ўдзельнікі і ўдзельніцы трэнінга былі актыўнымі суб'ектамі навучання, таму выкарыстоўваем шмат інтэрактыўных методык. Навучанне дакладна не будзе нудным і сумным!
Новыя знаёмствы і камунікацыя, магчымасць навучацца далей
На нашым трэнінгу заўсёды ёсць месца для камунікацыі ды нэтворкінгу, знаёмству з іншымі адукацыйна-асветніцкімі курсамі і далучэння да Alumni club Беларускай Праваабарончай Школы.
Часта задаваемыя пытанні
Калі ў вас засталіся пытанні, пішыце нам belschool@gmail.com
Ці ёсць сэнс прыходзіць, калі я зусім нічога не ведаю пра Правы чалавека?
Безумоўна так! Гэты курс накіраваны на ўводзіны ў Правы чалавека, таму ніякіх папярэдніх ведаў у тэорыі і практыцы Правоў чалавека не патрабуецца.
Што мне будзе патрэбна на курсе?
Толькі натхненне і гатоўнасць працаваць! Усімі неабходнымі канцэлярскімі і вучэбнымі матэрыяламі мы забяспечым.
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website