"Тэрыторыя Правоў"
Уводны курс па Правах чалавека
Уводны курс па Правах чалавека, дзе цягам 6 гадзін ты даведаешся, што такое Правы чалавека, чаму гэта тэма датычна кожнага і кожнай, а таксама пра Дзеянні ў абарону грамадскіх інтарэсаў і Правоў чалавека.
Што цябе чакае на курсе
Тэарэтычная частка
На трэнінгу мы перш за ўсё будзем гутарыць пра канцэпцыю Правоў чалавека, асноўныя дэфініцыі і паняцці. Абмяркуем падыходы і розныя бачанні, закладзем падмурак для далейшага навучання і ўласных дзеянняў у абарону грамадскіх інтарэсаў ды Правоў чалавека.
Актыўныя практыкаванні
Мы за тое, каб ўдзельнікі і ўдзельніцы трэнінга былі актыўнымі суб'ектамі навучання, таму выкарыстоўваем шмат інтэрактыўных методык.
Новыя знаёмствы і камунікацыя, магчымасць навучацца далей
На нашым трэнінгу заўсёды ёсць месца для камунікацыі ды нэтворкінгу, знаёмству з іншымі адукацыйна-асветніцкімі курсамі і далучэння да Alumni club Беларускай Праваабарончай Школы.
Як гэта было ў гарадах Беларусі
Магілёў, 15 лютага 2020, "Цэнтр Кола"
Photo by Leio
Photo by Jacob
Photo by Jacob
Photo by Jason
Photo by Marion
Photo by Mike
Менск, 1 сакавіка 2020, "Тэрыторыя Правоў"
Photo by Leio
Photo by Jacob
Photo by Jacob
Photo by Jason
Photo by Marion
Photo by Mike
Часта задаваемыя пытанні
Калі ў вас засталіся пытанні, пішыце нам belschool@gmail.com
Ці ёсць сэнс прыходзіць, калі я зусім нічога не ведаю пра Правы чалавека?
Безумоўна так! Гэты курс накіраваны на ўводзіны ў Правы чалавека, таму ніякіх папярэдніх ведаў у тэорыі і практыцы Правоў чалавека не патрабуецца.
Што мне будзе патрэбна на курсе?
Толькі натхненне і гатоўнасць працаваць! Усімі неабходнымі канцэлярскімі і вучэбнымі матэрыяламі мы забяспечым. Яшчэ і налепачку падорым!
Колькі доўжыцца курс?
Наша сустрэча будзе цягнуцца 6 гадзін. Намі будзе арганізаваныя кава-брэйкі і абед.
Бліжэйшы трэнінг
Мы радыя абвесціць, што наступны курс адбудзецца 28 сакавіка!
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website