Міжнародная Школа па Правах чалавека
Месца правядзення
Уводная сесія Школы пройдзе ва Украіне, а базавая ў Грузіі.

Дакладнейшыя месцы стануць вядомы ўдзельнікам_цам, якія пройдуць адбор.
Час сесій
Украіна: 18 - 21.11.2021.

Грузія: снежань 2021 альбо студзень 2022 (у залежнасці ад каронавірусных абмежаванняў).
Кошт
Арганізатары_кі забяспечваюць даезд да месца правядзення, пражыванне, харчаванне, а таксама пры аплату PCR-тэста на COVID-19 ва Украіне (па прыездзе, калі адсутнічае вакцынацыя).
Навучальная група
Беларуская моладзь
з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй ад 18 да 35 год.
Мы - Беларуская Праваабарончая Школа - робім гэту праграму разам з калегамі з дэмакратычнага клубу "Что делать?" (Санкт-Пецярбург) для таго, каб стварыць узаемападтрымліваючае кам'юніці маладых праваабаронцаў з дзвюх краін, а таксама падзяліцца досведам дзейнасці на падставе гуманізму і каштоўнасцяў Правоў чалавека.
Праграма Міжнароднай Школы па Правах чалавека
1
Уводная сесія ва Украіне
Разам абмяркуем асноўныя паняцці правоў чалавека, разбяромся з каталогам правоў чалавека, а таксама закранем тэмы нацыянальнай і міжнароднай абароны правоў і інтарэсаў.

Ад удзельнікаў_ц патрабуецца прысутнасць на ўсіх занятках. Арганізатары_кі пакідаюць за сабой права выключыць удзельніка _цуў выпадку невыканання ўмоваў удзелу ў Школе.

Працоўная мова: беларуская, руская.
Даты правядзення: 18 - 21 лістапада 2021.
2
Адбор сярод удзельнікаў_ц Уводнага курса ўдзельнікаў_ц Міжнароднай сесіі
Сярод удзельнікаў_ц Уводнага курса ва Украіне будуць абраныя найбольш актыўныя і матываваныя ў далейшым вывучэнні правоў чалавека і іх імплементаванні ў сваю дзейнасць. Гэтыя ўдзельнікі_цы прымуць удзел у Міжнароднай сесіі, кая адбудзецца ў Грузіі.

Удзельнікі_цы будуць выбраныя сярод заяўленых прэтэндэнтаў_к у выніку конкурсу, які правядзе спецыяльная кваліфікацыйная камісія. Пра вынікі конкурсу на працягу трох дзён пасля завяршэння адбору будуць апавешчаныя ўсе прэтэндэнты_кі.

3
Міжнародная сесія ў Грузіі
Разам з калегамі_жанкамі з Расіі на працягу 8 дзён абмяркуем права на жыццё, права на свабоду і асабістую недатыкальнасць, забарону катаванняў і рабства, права на павагу прыватнага і сямейнага жыцця, свабоду думкі, сумлення і рэлігіі, права на справядлівае судовае разбіральніцтва, свабоду выражэння меркавання і свабоду мірных сходаў, права на абарону ад дыскрымінацыі і іншыя тэмы, паглыбімся ў тэму міжнароднай абароны правоў чалавека. Таксама абмяркуем паспяховы досвед адвакацыі правоў у Беларусі і Расіі, папрацуем над памылкамі няўдалых кампаній.

Працоўная мова: руская.
Даты правядзення: снежань 2021 альбо студзень 2022 (у залежнасці ад каронавірусных абмежаванняў)
Падаць заяўку на Школу!
Для ўдзелу трэба запоўніць рэгістрацыйную форму да 01.11.2021 .

Пажадана прадставіць таксама рэкамендацыйны ліст ад праваабарончай ці іншай грамадскай арганізацыі. Перавага будзе аддавацца ўдзельнікам_цам, якія арыентуюцца ў грамадскай праблематыцы, зацікаўленыя ў атрыманні ведаў у галіне правоў чалавека, якія жадаюць і гатовыя дзейнічаць на карысць іх абароны.
Запоўніць форму
Арганізатары Міжнароднай Школы па Правах чалавека
Вы заўсёды можаце звязацца з намі

belschool@gmail.com
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website